На свята прыйшлі вучні, бацькі, настаўнікі і адміністрацыя школы.
Традыцыйна лінейка пачалася з прадстаўлення класаў і іх класных кіраўнікоў.
З добрымі пажаданнямі і віншаваннямі да навучэнцаў і іх бацькоў звярнулася дырэктар школы Ліліяна Мікалаеўна Бубен.
На мерапрыемстве былі адзначаны вучні, якія на працягу ўсяго навучальнага года актыўна ўдзельнічалі ў розных конкурсах, спартакіядах, алімпіядах, станавіліся пераможцамі і займалі прызавыя месцы. Таксама былі ўручаны граматы за выдатную вучобу, прыкладныя паводзіны і актыўны ўдзел у творчым жыцці школы.
Шчыра віншуем навучэнцаў, педагогаў і бацькоў з поспехамі і дасягненнямі! Жадаем прыемнага, бяспечнага і карыснага адпачынку на летніх канікулах!




