АРКЕСТР НАРОДНЫХ ІНСТРУМЕНТАЎ «АКОРД» СШ №60 г. МІНСКА ЗАВАЯВАЎ 1 МЕСЦА НА МІЖНАРОДНЫМ КОНКУРСЕ «КУБАК ЕЎРОПЫ»

З 21 па 24 красавіка 2016 года ў Мінску прайшоў VIII Міжнародны конкурс інструментальнай, вакальна-харавой, танцавальнай, эстрадна-цыркавой, тэатральнай і мастацкай творчасці «Кубак Еўропы». Конкурс праводзіцца пры дзяржаўнай падтрымцы Міністэрства культуры РФ і Федэральнага Гранта Прэзідэнта РФ.
Сярэднюю школу №60 г. Мінска ў намінацыі «Інструментальны жанр. Ансамблевыя групы. Змяшаная» прадставіў аркестр народных інструментаў «Акорд» (кіраўнік Сяргей Галавач, вакал - Анастасія Рачыцкая). Удзельнікамі калектыву з'яўляюцца педагогі музычнага накірунку СШ №60 г. Мінска.
Па выніках конкурсу аркестр «Акорд» атрымаў Дыплом Лаўрэата I ступені.

Кіраўнік аркестра Галавач С.У.
У конкурсную праграму ўвайшлі наступныя творы: І. Лучанок «Жураўлі на Палессе ляцяць»; І. Штраус - полька «На паляванні».

Сяброўскае фота аркестра "Акорд" пасля рэпетыцыі сумесна з ансамблем "Санат" з Кыргызстана і яго кіраўніком, з расійскім арганізатарам конкурсу.