эмблема




баннер

Главная : Пра нашу школу : Сертыфікат. Пасведчанне аб рэгістрацыі. Статут. Сімволіка. Структура падпарадкаванасці. Рахунак школы : Статут

Статут

                                                                                                                     ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                                                                                       упраўленнем па адукацыі адміністрацыі
                                                                                                           Маскоўскага раёна г. Мінска
                                                                                                              Загад № 1002-од ад 02.11.2011
 
 
 
СТАТУТ
 Дзяржаўнай установы адукацыі
"Сярэдняя школа №60 г. Мінска"

УСТАВ
 Государственного учреждения образования
"Средняя школа №60 г. Минска"
 
 
Змест:
                                                                     
 
Мінск 2012

1. Агульныя палажэнні

       На падставе рашэння Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 20 верасня 2011 года №2698 дзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя агульнаадукацыйная школа №60 г.Мінска" перайменавана ў дзяржаўную ўстанову адукацыі "Сярэдняя школа №60 г.Мінска".
1.2. Поўная назва школы:
       на беларускай мове: Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя школа
№60 г. Мінска".
       на рускай мове: Государственное учреждение образования "Средняя школа №60
       г. Минска ".
       Скарочаная назва школы:
       на беларускай мове: Сярэдняя школа №60 г. Мінска.
       на рускай мове: Средняя  школа №60 г. Минска.
1.3 Месца знаходжання школы: г. Мінск, вул. Карла Лібкнехта, 82. 
1.4. Заснавальнікам установы з'яўляецца Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт. Органам дзяржаўнага кіравання, які ўпаўнаважаны ўласнікам кіраваць маемасцю школы, з'яўляецца ўпраўленне адукацыі адміністрацыі Маскоўскага раена г. Мінска (далей - заснавальнік).
1.5. Установа ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, іншымі актамі заканадаўства і сапраўдным Статутам.
1.6. Школа з'яўляецца юрыдычнай асобай, мае разліковы і іншыя рахункі ў банках, якія адкрываюцца ва ўсталяваным заканадаўствам парадку, пячатку і бланкі дакументаў са сваей назвай з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, штамп са сваей назвай і фірмовы знак. 
1.7. Установа створана ў форме ўстановы адукацыі на аснове камунальнай уласнасці, з'яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй, якая фінансуецца з мясцовага бюджэту і ўваходзіць у сістэму агульнай сярэдняй адукацыі.
1.8. Тып установы адукацыі - установа агульнай сярэдняй адукацыі, від - сярэдняя школа.
1.9. Асноўнымі накірункамі дзейнасці з'яўляюцца:
-забеспячэнне праў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян у сферы адукацыі;
-забеспячэнне даступнасці адукацыі, у тым ліку асобам з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;
- стварэнне неабходных умоў для задавальнення запытаў асобы ў адукацыі;
-дзейнасць па ажыццяўленні выхавання, у тым ліку па фарміраванні ў грамадзян духоўна-маральных каштоўнасцяў, здаровага ладу жыцця, грамадзянскасці, патрыятызму, адказнасці, працавітасці.
1.10. Асноўная мова навучання і выхавання - беларуская. Па рашэнню заснавальніка, з улікам пажаданняў навучэнцаў (законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў) і магчымасцей школы, могуць адкрывацца класы з рускай мовай навучання і выхавання.
       Абавязковая для вывучэння замежная мова - англійская.  Па рашэнні заснавальніка, з улікам магчымасцей установы, могуць адкрывацца класы з вывучэннем іншай замежнай мовы.
1.11. Прадметам дзейнасці школы з'яўляецца адукацыйная дзейнасць і іншая дзейнасць установы, якая здзяйсняецца ў сферы адукацыі па рэалізацыі адукацыйных праграм пачатковай, базавай, сярэдняй адукацыі, праграмы выхавання дзяцей, якія патрабуюць аздараўлення, а таксама праграмы выхавання і абароны праў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца  ў сацыяльна небяспечным становішчы.
1.12. Школа можа ажыццяўляць наступны від дзейнасці, які належыць ліцэнзіраванню ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь:
- ахоўная дзейнасць.
         Таксама ўстанова можа ажыццяўляць наступныя віды дзейнасці ў адпаведнасці з Агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь ОКРБ 005-2006 "Віды эканамічнай дзейнасці", зацверджанага пастановай Дзяржстандарту Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2006 г. № 65:
70200     Здача ўнаймы ўласнай нерухомай маёмасці;
-   іншыя віды дзейнасці, якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.
1.12.       Мэтай адукацыі з'яўляецца фарміраванне ведаў, уменняў, навыкаў і інтэлектуальнае, маральнае, творчае і фізічнае развіццё асобы навучэнца.
1.13. Установа рэарганізуецца і ліквідуецца ў парадку, усталяваным Кодэксам аб адукацыі і іншымі актамі заканадаўства. Рашэнне аб рэарганізацыі і ліквідацыі ўстановы прымаецца заснавальнікам ці судом.
1.14. Сапраўдны Статут уступае ў сілу з моманту яго дзяржаўнай рэгістрацыі ў парадку, усталяваным дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Змены і дадаткі ў сапраўдны Статут зацвярджаюцца загадам Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама і належаць дзяржаўнай рэгістрацыі ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.
 
2. Крыніца і парадак фарміравання маёмасці
 
2.1.         Матэрыяльна-тэхнічную базу школы складаюць зямельны ўчастак, будынак, абсталяванне і іншая маёмасць.
2.2. Уласнікам маёмасці ўстановы з'яўляецца Мінскі гарадскіСавет дэпутатаў (далей - Мінгарсавет) у асобе Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (далей - Мінгарвыканкам).
2.3. Установа не мае права без згоды ўласніка адчужаць ці іншым спосабам распараджацца замацаванай за ей маёмасцю і маёмасцю, набытай за кошт сродкаў, вылучаных яму па каштарысе.
2.4. Установа не мае права выступаць гарантам ці даручальнікам перад банкамі- крэдыторамі юрыдычных асоб недзяржаўнай формы ўласнасці і фізічных асоб па выкананні гэтымі асобамі сваіх абавязкаў па звароту атрыманых крэдытаў.
2.5. Арганізацыя бухгалтарскага ўліку ажыццяўляецца шляхам яе перадачы на дагаварных умовах цэнтралізаванай бухгалтэрыі заснавальніка.
2.6.         Школа можа мець самастойны баланс. Бухгалтарскі ўлік ажыццяўляецца шляхам стварэння бухгалтарскай службы як структурнага падраздзялення,узначаленага галоўным бухгалтарам.
2.7.         Школа мае ў сваёй структуры структурнае падраздзяленне: пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі.
 
3. Кіраванне дзейнасцю ўстановы, структура і парадак фарміравання органаў кіравання і самакіравання
 
3.1.         Кіраванне Школай ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, Статутам школы і будуецца на прынцыпах  адзінаначалля і самакіравання.
3.2.         Непасрэднае кіраўніцтва школай ажыццяўляе яго кіраўнік (далей - дырэктар), які прызначаецца на пасаду і вызваляецца ад пасады заснавальнікам.
3.3.         Дырэктар установы:
-кіруе дзейнасцю школы, нясе персанальную адказнасць за выкананне ўскладзеных на школу функцый;
-ажыццяўляе кіраўніцтва калектывам работнікаў установы адукацыі, забяспечвае падбор і расстаноўку кадраў, ажыццяўляе прыём, звальненне, перавод педагагічных і іншых работнікаў, усталёўвае ў адпаведнасці з працоўным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, правіламі ўнутранага працоўнага распарадку, кваліфікацыйнымі і службовымі характарыстыкамі круг абавязкаў работнікаўшколы, стварае неабходныя ўмовы для павышэння іх навукова-метадычнага ўзроўня, педагагічнай і спецыяльнай кваліфікацыі;
-дзейнічае ад імя школы без даверанасці і нясе адказнасць за вынікі дзейнасці;
-узначальвае савет школы і педагагічнысавет;
-выдае загады, заключае дагаворы, выдае даверанасці, адкрывае рахункі ў банках у межах сваёй кампетэнцыі;
-сцвярджае структуру і штатны расклад школы ў межах вылучаных бюджэтных асігнаванняў і ў адпаведнасці з тыпавымі штатамі і нарматывамі колькасці працаўнікоў;
-прымае рашэнне абвыкарыстанні мер дысцыплінарнага спагнання да навучэнца і яго датэрміновым зняцці;                                                                                                                                                                                                                                                                                                                   
-вызначае парадак і перыядычнасць правядзення самакантролю за забеспячэннем якасці адукацыі;
-штогод на аснове тыпавога навучальнага плана сярэдняй школы па ўзгадненні з заснавальнікам сцвярджае навучальны план школы;
-сцвярджае індывідуальныя навучальныя планы;
-заахвочвае і аб'яўляе спагнанні педагагічным і іншым работнікам  у адпаведнасці з правіламі ўнутранага працоўнага распарадку;
-вырашае пытанні, звязаныя з фінансава-гаспадарчай дзейнасцю школы, забяспечвае ўлік, захаванасць і папаўненне матэрыяльна-тэхнічнай базы, рацыянальнае выкарыстанне бюджэтных сродкаў, а таксама сродкаў, якія паступаюць з іншых крыніц фінансавання, распараджаецца імі ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
-забяспечвае выкананне заканадаўства па ахове працы, фінансаванне і матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне запланаваных мерапрыемстваў па ахове працы, патрабаванняў нарматыўна-прававых актаў па бяспецы і гігіене працы, а таксама загадаў і прадпісанняў вышэйстаячых і кантралюючых органаў;
-ажыццяўляе іншыя правы і абавязкі ў адпаведнасці з дзеючым  заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
3.4.Дырэктар у дзейнасці па кіраванні школай узаемадзейнічае з органамі самакіравання ўстановы адукацыі.
3.5.Асноўным органам самакіравання ўстановы адукацыі з'яўляецца савет школы.
3.6.Кампетэнцыя, склад,тэрмін паўнамоцтваў і арганізацыя дзейнасці савета ўстановы адукацыі вызначаюцца Палажэннемаб савеце ўстановы адукацыі, на аснове тыпавога палажэння, зацверджанага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
3.7. Дырэктар з'яўляецца старшынёй савета па пасадзе.
3.8. Пасяджэнні савета праводзяцца старшыней у адпаведнасці з зацверджаным  планам работы або па меры неабходнасці.
3.10.       Рашэнні савета, якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь і зацверджаны дырэктарам школы, з'яўляюцца абавязковымі для педагагічных і іншых работнікаў установы адукацыі, навучэнцаў і іх законных прадстаўнікоў.
3.11.       У школе могуць быць створаны іншыя органы самакіравання: педагагічны савет, апякунскі савет, бацькоўскі камітэт, у адпаведнасці з палажэннямі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
 
4. Кампетэнцыя заснавальніка
 
4.            Кампетэнцыя заснавальніка
4.1.         Заснавальнік у рамках сваёй кампетэнцыі:
-ажыццяўляе кантроль за забеспячэннем якасці агульнай сярэдняй адукацыі, аховы дзяцінства ў школе; 
-падбірае кандыдатуру і ажыццяўляе дзейнасць па прызначэнні на пасаду дырэктара;
-ажыццяўляе прызначэнне на пасаду намеснікаў дырэктара;
-пры пераходзе школы на фінансавую самастойнасць узгадняе прызначэнне на пасаду галоўнага бухгалтара ў парадку, прадугледжаным дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
-арганізуе павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку кіраўніка і работнікаў школы;
- прымае рашэнне аб змене віду, рэарганізацыі і ліквідацыі ўстановы адукацыі ў парадку, прадугледжаным дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
-у выпадку спынення дзейнасці школы заснавальнік прымае меры па пераводзе навучэнцаў з іх згоды, згоды законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў у іншыя ўстановы адукацыі ў парадку, прадугледжаным дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
- вызначае мову навучання і выхавання, абавязковую для вывучэння замежную мову ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам;
-узгадняе вучэбныя планы школы;
-забяспечвае школу падручнікамі, навучальнымі дапаможнікамі, вучэбна-метадычнымі і іншымі сродкамі навучання, асноўнай школьнай дакументацыяй;
-узгадняе занясенне змен і дадаткаў у штатны расклад школы;
-узгадняе навучанне ў школе замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, а таксама замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якім прадстаўлены статусбежанца ці дадатковая абарона ў Рэспубліцы Беларусь, або асоб, якія хадатайнічаюцьабпрадстаўленні статусу бежанца ці дадатковай абароны ў Рэспубліцы Беларусь;
-фарміруе матэрыяльна-тэхнічную базу школы ў адпаведнасці з патрабаваннямі, усталяванымі заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
-забяспечвае абнаўленне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы школы;
-ажыццяўляе паўнамоцтвы распарадчыка бюджэтных сродкаў;
-ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі, вызначаныя Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
 
5. Адукацыйная дзейнасць установы
 
5.1.         Адукацыйны працэс ва ўстанове ажыццяўляецца на аснове:
-прынцыпаў дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі;
-адукацыйных стандартаў;
-дасягненняў у галіне навукі і тэхнікі, якія рэалізуюцца ў сферы адукацыі;
-педагагічна абгрунтаванага выбару формаў, метадаў і сродкаў навучання і выхавання;
-культурных традыцый і каштоўнасцяў беларускага народа, дасягненняў сусветнай культуры;
-сучасных адукацыйных і інфармацыйных тэхналогій.
5.2.Забараняецца прыцягненне навучэнцаў  устаноў адукацыі да выканання работ (аказання паслуг), не прадугледжаных вучэбна-праграмнай дакументацыяй, планам выхаваўчай работы ўстановы адукацыі, праграмамі выхавання.
5.3.Арганізацыя адукацыйнага працэсу ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі, вучэбна-праграмнай дакументацыяй і ўключае тэарэтычнае і практычнае навучанне, самастойную працу, выхаваўчую работу, атэстацыю навучэнцаў.
5.4.Асноўныя патрабаванні да арганізацыі адукацыйнага працэсу:
-забеспячэнне якасці адукацыі;
- кампетэнтнасны падыход;
-ахова здароўя навучэнцаў;
-выкананне ўсталяванай працягласці навучальнага года і канікул, тэрмінаў і формаў атэстацыі навучэнцаў;
-выкананне санітарных нормаў, правіл і гігіенічных нарматываў;
-стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу.       Патрабаванні да мер бяспекі пры арганізацыі адукацыйнага працэсу ўсталёўваюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь;
-стварэнне ўмоў для развіцця творчых здольнасцяў навучэнцаў, далучэнне іх да розныхвідаў сацыяльна значнай дзейнасці;
-забеспячэнне сацыяльна-педагагічнай падтрымкі навучэнцаў і аказанне ім псіхалагічнай дапамогі;
-педагагічная падтрымка дзіцячых і маладзежных грамадскіх аб'яднанняў;
-стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі асобамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
5.5.У школе рэалізуюцца наступныя адукацыйныя праграмы: праграмы пачатковай, базавай і сярэдняй адукацыі, праграмы выхавання і абароны праў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяццаў сацыяльна небяспечным становішчы, праграма выхавання дзяцей, якія патрабуюць аздараўлення, праграма спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, праграма дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
5.6.У школе могуць быць адкрыты спецыялізаваныя па спорце класы. У мэтах спартыўнай падрыхтоўкі навучэнцаў можа арганізоўвацца навучальна-трэніровачны працэс па відах спорту.
5.7.         Школа функцыянуе ў складзе I - XI класаў, навучанне і выхаванне ажыццяўляецца на I, II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі. Тэрміны навучання на ступенях агульнай сярэдняй адукацыі складаюць:
-на I ступені - чатыры гады (I - IV класы);
-на II ступені- пяць гадоў (V - IX класы);
-на III ступені - два гады (X - XI класы).
5.8.Адукацыйны працэс можа быць арганізаваны ў школе і на даму.
5.9. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі арганізуецца па навучальных гадах. Навучальны год падзяляецца на чвэрці.
      Працягласць навучальнага года ўсталёўваецца з 1 верасня па 1 чэрвеня. Калі вызначаныя даты даводзяцца на непрацоўны дзень, то пачатак (канец) навучальнага года пераносіцца на наступны (папярэдні) працоўны дзень.
5.10. Для навучэнцаў устанаўліваюццаканікулы на працягу навучальнага года і летнія канікулы.Агульная працягласць канікул на працягу навучальнага года павінна быць не меншза трыццаць каляндарных дзён, для навучэнцаў I і II класаў - не меншза трыццаць семкаляндарных дзён.
        Працягласць летніх канікул павінна быць не меней за 12 каляндарных тыдняў, а для навучэнцаў IX класаў - не меней за 10 каляндарных тыдняў.
5.11. Адукацыйны працэс пры навучанні і выхаванні на I, II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі арганізуецца ў рэжыме шасцідзённага школьнага тыдня, які ўключае пяцідзённы навучальны тыдзень і адзін дзень тыдня для правядзення з навучэнцамі спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, іншых выхаваўчых мерапрыемстваў, арганізацыі працоўнага навучання.
5.12.       Вывучэнне навучальных прадметаў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на базавым узроўні.
5.13.       Навучэнцы з улікам меркавання іх законных прадстаўнікоў, зыходзячы са схільнасцяў, жаданняў і стану здароўя, могуць вывучаць асобныя навучальныя прадметы на павышаным узроўні на факультатыўных занятках  умежах колькасці вучэбных гадзін на правядзенне факультатыўных заняткаў, усталяваных навучальным планам школы.
5.14.       Формай арганізацыі адукацыйнага працэсу з'яўляецца вучэбны занятак: урок, назіранне, экскурсія і іншы занятак. Вучэбныя заняткі могуць праводзіцца па зменах. Дадаткова праводзяцца факультатыўныя, стымулюючыя, падтрымліваючыя заняткі, вучэбна-палявыя зборы, грамадска карысная праца.
5.15.       Факультатыўныя заняткі могуць быць прыродазнаўча -матэматычнай, гуманітарнай, грамадазнаўчай, экалагічнай, ваенна-патрыятычнай, музычнай, харэаграфічнай, мастацкай, тэатральнай, спартыўнай і іншай накіраванасці. Факультатыўныя заняткі, як правіла, праводзяцца да пачатку або пасля завяршэння ўрокаў. Факультатыўныя заняткі ў IX (X) - XI класах могуць праводзіцца ў шосты школьны дзень.
5.16. Напаўняльнасць класаў не павінна перавышаць:
-у I - IV класах - 20 навучэнцаў;
-у V - XI класах - 25 навучэнцаў;
-у I - XI спецыялізаваных па спорце класах - 20 навучэнцаў.
5.17.       Класы могуць падзяляцца на групы ў выпадках і парадку, вызначаных Палажэннемабустанове агульнай сярэдняй адукацыі.
5.18.       Адукацыйны працэс можа ажыццяўляцца індывідуальна на падставе загада дырэктара, у адпаведнасці з індывідуальным навучальным планам.
5.19.       Ва ўстанове для аказання дапамогі сям'і ў навучанні і выхаванні навучэнцаў, стварэнні ўмоў для развіцця іх творчых здольнасцяў   адкрываюцца групы падоўжанага дня для навучэнцаў, Палажэнне  аб  якіх зацвярджаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
5.20.       Школа вядзе ўлік дзяцей, якія падлягаюць навучанню на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, у парадку, вызначаным Урадам Рэспублікі Беларусь.
5.21.       Агульныя патрабаванні да прыёму асоб для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі:
-прыём асобы  для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на падставе заявы пры прад'яўленні пасведчання аб нараджэнні  ці дакумента, які сведчыць асобу, і медыцынскай даведкі пра стан здароўя. Ад імя непаўналетняга заява можа быць пададзена яго законным прадстаўніком.
-у I клас прымаюцца асобы, якім на 1 верасня адпаведнага навучальнага года споўнілася шэсць і больш гадоў. Па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці дапушчаецца прыём у I клас асобы, якому шэсць гадоў споўніцца ў перыяд з 1 па 30 верасня адпаведнага навучальнага года.
5.22.       Прыём навучэнцаў для атрымання сярэдняй адукацыі ў спецыялізаваных па спорце класах ажыццяўляецца на падставе праверкі здольнасцяў да занятку асобным відам спорту пры адсутнасці супрацьпаказанняў да занятку спортам, пералік якіх зацвярджаецца Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Парадак прыёму вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь.
5.23.       Для навучэнцаў, якія па медыцынскіх даведках часова ці ўвесь час не могуць наведваць школу, ствараюцца ўмовы для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі на даму. Пералік медыцынскіх даведак для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі на даму вызначаецца Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Парадак арганізацыі атрымання агульнай сярэдняй адукацыі на даму вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
5.24.       Навучэнцы, прапусціўшыя больш за 45 навучальных дзён па хваробе ці ў сувязі з пераездам на новае месца жыхарства, могуць быць пакінуты на паўторны год навучання па заяве іх законных прадстаўнікоў і рашэнні педагагічнага савета школы.
5.25.       Навучэнец, які самастойна засвоіў матэрыял, прадугледжаны вучэбнымі праграмамі па вучэбных прадметах адпаведнага (наступнага) класа, ці навучэнец, які навучаўся па індывідуальным навучальным плане, можа быць датэрмінова пераведзены ў наступны клас у парадку, усталяваным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
5.26.       Непаўналетнія замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, а таксама замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якім прадстаўлены статусбежанца ці дадатковая абарона ў Рэспубліцы Беларусь, або асобы, якія хадатайнічаюцьабпрадстаўленні статусу бежанца ці дадатковай абароны ў Рэспубліцы Беларусь, маюць права на атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі нароўні з непаўналетнімі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь у парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
5.27.       Парадак правядзення выніковай атэстацыі замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія прыбылі на пастаяннае ці часавае месца жыхарства. або часова знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь на законных падставах, і грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія пражывалі на тэрыторыі замежных дзяржаў, для рашэння пытання аб працягу  навучання ва ўстановах адукацыі Рэспублікі Беларусь вызначаецца педагагічнымсаветам установы адукацыі.
5.28. Парадак вывучэння беларускай і рускай моў замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства, якія часова знаходзяцца ці часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, пры атрыманні агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў парадку, усталяваным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
 
6. Удзельнікі адукацыйнага працэсу і іншыя работнікі ўстановы
 
6.1. Да ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу адносяцца навучэнцы, законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў, педагагічныя работнікі.
6.2.         Навучэнец - асоба, прынятая для засваення зместу адукацыйнай праграмы агульнай сярэдняй адукацыі.
6.3. Навучэнцы маюць права на:
- атрыманне адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі праграмамі;
-навучанне па індывідуальным вучэбным плане ў межах зместу адукацыйнай праграмы;
-стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі з улікам асаблівасцяў іх псіхафізічнага развіцця;
-ахову жыцця і здароўя падчас адукацыйнага працэсу;
-бясплатнае псіхолага-медыка-педагагічнае абследаванне ўдзяржаўных цэнтрах карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі;
-карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі;
- канікулы;
-атрыманне платных паслуг у сферы адукацыі;
-бясплатнае карыстанне бібліятэкай, вучэбнай і культурна-спартыўнай базай установы адукацыі;
-атрыманне сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай дапамогі з боку спецыялістаў школы;
-заахвочванне за поспехі ў вучэбнай, спартыўна-масавай, грамадскай дзейнасці, а таксама ў адукацыйных мерапрыемствах;
-удзел у кіраванні школай;
-удзел у алімпіядах, конкурсах, турнірах, фэстах, канферэнцыях і іншых адукацыйных мерапрыемствах, спартыўна-масавай, грамадскай дзейнасці;
-азнаямленне з пасведчаннемаб дзяржаўнай рэгістрацыі, устаноўчымі дакументамі, сертыфікатамі аб дзяржаўнай акрэдытацыі, а таксама з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;
-удзел у маладзежных і іншых грамадскіх аб'яднаннях, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.
6.4. Навучэнцы абавязаны:
-добрасумленна і адказна ставіцца да засваення зместу адукацыйных праграм, праграм выхавання;
-клапаціцца аб сваім здароўі, імкнуцца да маральнага, духоўнага і фізічнага развіцця і самаўдасканалення;
-выконваць патрабаванні ўстаноўчых дакументаў, правіл унутранага распарадку для навучэнцаў;
-паважаць гонар і годнасць  іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;
-асцярожна ставіцца да маёмасці Школы.
6.5. Мерамі сацыяльнай абароны навучэнцаў з'яўляюцца:
-карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі;
-забеспячэнне харчаваннем;
-ахова здароўя.
6.6.Выпадкі дысцыплінарнай адказнасці навучэнцаў:
-спазненні ці няяўка без уважлівых прычын на вучэбныя заняткі;
-парушэнне дысцыпліны падчас адукацыйнага працэсу;
-невыкананне без уважлівых прычын законнага патрабавання педагагічнага работніка;
-абраза ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу;
-распаўсюджванне інфармацыі, якая наносіць шкоду здароўю навучэнцаў;
- псаванне будынкаў, збудаванняў, абсталявання ці іншай маёмасці школы;
-парушэнне патрабаванняў заканадаўства аб пажарнай бяспецы;
-распіванне алкагольных напояў, слабаалкагольных напояў, піва, ужыванне наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных і іншых адурманьваючых рэчываў або з'яўленне ў стане алкагольнага, наркатычнага ці таксічнага ап'янення;
-курэнне ва ўстанове ці на яе тэрыторыі;
-іншыя супрацьпраўныя дзеянні.
6.7.Да дысцыплінарнай адказнасці прыцягваюцца навучэнцы, якія дасягнуліна момант здзяйснення дысцыплінарнай правіны ўзросту чатырнаццаці гадоў, а навучэнец з ліку асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця - сямнаццаці гадоў.
6.8.Да навучэнца, які здзейсніў дысцыплінарную правіну і не дасягнуў на момант яе здзяйснення ўзросту, з якога настае дысцыплінарная адказнасць, могуць ужывацца меры педагагічнага ўздзеяння (гутарка, абмеркаванне на педагагічнымсавеце і іншыя меры педагагічнага ўздзеяння), якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.
6.9.За здзяйсненне дысцыплінарнай правіны да навучэнца могуць быць ужыты наступныя меры дысцыплінарнага спагнання:
-заўвага;
-вымова;
-адлічэнне.
6.10.       Адлічэнне як мера дысцыплінарнай адказнасці можа быць ужыта за сістэматычнае (паўторнае на працягу навучальнага года) невыкананне ці неналежнае выкананне абавязкаў навучэнца, калі да яго раней ужываліся меры дысцыплінарнага спагнання.
6.11.       Адлічэнне як мера дысцыплінарнага спагнання не ўжываецца да навучэнца, які незавяршыў засваенне зместу адукацыйнай праграмы базавай адукацыі; навучэнца, які не дасягнуў узросту шаснаццаці гадоў.
6.12.       Ужыванне ў якасці меры дысцыплінарнага спагнання адлічэння да непаўналетняга навучэнца дапушчаецца толькі пасля апавяшчэння камісіі па справах непаўналетніх адміністрацыі Маскоўскага раёна г.Мінска.
6.13.       Права выбару меры дысцыплінарнага спагнання належыць дырэктару школы. Пры выбары меры дысцыплінарнага спагнання павінны ўлічвацца цяжкасць дысцыплінарнай правіны, прычыны і абставіны, пры якіх янабыла здзейснена, папярэднія паводзіны навучэнца.
6.14.       Навучэнец, які прыцягваецца да дысцыплінарнай адказнасці, лічыцца невінаватым, пакуль яго віна не будзе даказана і ўсталявана загадам дырэктара школы абужыванні меры дысцыплінарнага спагнання.
6.15.       Навучэнец, які прыцягваецца да дысцыплінарнай адказнасці, не абавязаны даказваць сваю невінаватасць. Неадхільныя сумненні ў вінаватасці навучэнца, які прыцягваецца да дысцыплінарнай адказнасці, тлумачацца ў яго карысць.
6.16.       Прычынамі для прыцягнення навучэнца да дысцыплінарнай адказнасці могуць служыць паведамленні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, праваахоўных органаў, іншых дзяржаўных органаў і арганізацый, дакладныя запіскі педагагічных і іншых работнікаў школы.
6.17.       За кожную дысцыплінарную правіну можа быць ужыта толькі адна мера дысцыплінарнага спагнання.
6.18.       Дысцыплінарныя спагнанні да навучэнца ўжываюцца ў адпаведнасці з Кодэксам аб адукацыі Рэспублікі Беларусь.
6.19.       Законнымі прадстаўнікамі непаўналетніх навучэнцаў з'яўляюцца іх бацькі, усынавіцелі, апекуны.
6.20.       Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў маюць права на:
-азнаямленне з пасведчаннемаб дзяржаўнай рэгістрацыі, устаноўчымі дакументамі, сертыфікатам аб дзяржаўнай акрэдытацыі, а таксама з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;
-удзел у кіраванні школай;
-абарону правоў і законных інтарэсаў навучэнцаў;
-азнаямленне з ходам і зместам адукацыйнага працэсу, вынікамі вучэбнай дзейнасці навучэнцаў;
-атрыманне інфармацыі аб усіх відах абследаванняў (медыцынскіх, псіхалагічных, педагагічных) навучэнцаў.
6.21.       Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў абавязаны:
-забяспечваць умовы для атрымання адукацыі і развіцця навучэнцаў;
-паважаць гонар і годнасць іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;
-выконваць патрабаванні ўстаноўчых дакументаў, правіл унутранага распарадку для навучэнцаў.
6.22.       Педагагічнымі работнікамі прызнаюцца асобы, якія ажыццяўляюць педагагічную дзейнасць.
6.23.       Асноўныя патрабаванні, якія прад’яўляюцца  да педагагічных работнікаў, вызначаюцца кваліфікацыйнымі характарыстыкамі, якія зацвярджаюцца ў парадку, усталяваным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, а таксама службовымі інструкцыямі, трудавымі дагаворамі (кантрактамі).
6.24.       Педагагічную дзейнасць не могуць ажыццяўляць асобы:
-пазбаўленыя права займацца педагагічнай дзейнасцю;
- якія маюць асуджанасць;
-прызнаныя недзеяздольнымі ці абмежавана дзеяздольнымі;
-не маючыя права займацца педагагічнай дзейнасцю ў выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.
6.25.       Пры ўзнікненні ў перыяд ажыццяўлення педагагічнай дзейнасці акалічнасцяў, якія перашкаджаюць яе ажыццяўленню, дадзеная дзейнасць спыняецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
6.26.Педагагічныя работнікі ў адпаведнасці з заканадаўствам маюць права на:
-абарону прафесійнага гонару і годнасці;
-забеспячэнне ўмоў для ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці;
-творчую ініцыятыву, свабоду выбара педагагічна абгрунтаваных формаў і метадаў навучання і выхавання, вучэбных выданняў і сродкаў навучання;
-доступ да вучэбна-праграмнай, вучэбна-метадычнай дакументацыі, інфармацыйна-аналітычных матэрыялаўшколы;
- удзел у эксперыментальнай, інавацыйнай, міжнароднай дзейнасці ўстановы адукацыі;
-удзел у кіраванні школай;
-павышэнне кваліфікацыі;
-маральнае і матэрыяльнае заахвочванне за поспехі ў педагагічнай дзейнасці;
-аб'яднанне ў прафесійныя саюзы, іншыя грамадскія аб'яднанні, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь;
6.27.       Педагагічныя работнікі абавязаны:
-ажыццяўляць сваю дзейнасць на прафесійным узроўні, які забяспечвае рэалізацыю адукацыйных праграм, праграм выхавання;
-выконваць прававыя, маральныя і этычныя нормы;
-паважаць гонар і годнасцьнавучэнцаў і іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;
-павышаць свой прафесійны ўзровень, праходзіць атэстацыю;
-весці здаровы лад жыцця, прапагандзіраваць яго сярод навучэнцаў;
-выконваць спецыяльныя ўмовы, неабходныя для атрымання адукацыі асобамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;
-праходзіць папярэдні медыцынскі агляд пры паступленні на работу і перыядычныя медыцынскія агляды ў парадку, усталяваным Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
6.28.       Педагагічным работнікам забараняецца выкарыстоўваць адукацыйны працэс у палітычных мэтах ці для прымушэння навучэнцаў да дзеянняў, якія супярэчаць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і заканадаўству Рэспублікі Беларусь.
6.29.       Да іншых работнікаўшколы адносяццаасобы, якія здзяйсняюць адміністрацыйна-гаспадарчыя, інжынерна-тэхнічныя, вытворчыя і іншыя дапаможныя функцыі. Правы і абавязкі іншых работнікаўшколы ўсталёўваюцца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, Статутам школы і іншымі ўстаноўчымі актамі школы, іх трудавымі дагаворамі (кантрактамі)
 
7. Парадак рэарганізацыі і ліквідацыі ўстановы адукацыі
 
7.1.         Школа рэарганізуецца і ліквідуецца ў парадку, усталяваным Кодэксам аб адукацыі і іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Рашэнне пра рэарганізацыю і ліквідацыю ўстановы прымаецца заснавальнікам ці судом.
 
8. Іншыя звесткі, прадугледжаныя заканадаўствам і вызначаныя заснавальнікам
 
8.1.         Ліцэнзіраванне дзейнасці школы, яе акрэдытацыя і пацверджанне акрэдытацыі ажыццяўляюцца ў парадку, усталяваным актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
8.2.         Эксперыментальная і інавацыйная дзейнасць школы ажыццяўляецца ў адпаведнасці Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
8.3.         Кантроль і самакантроль за забеспячэннем якасці адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
8.4.         Школа мае права ажыццяўляць міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне адукацыйнай і іншай дзейнасці ў адпаведнасці з міжнароднымі пагадненнямі Рэспублікі Беларусь, дамовамі, якія складаюцца паміж школай і арганізацыяй замежнай дзяржавы. Міжнароднае супрацоўніцтва ўстанова ажыццяўляе ў адпаведнасці з актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
8.5.         Ажыццяўляць праверку сапраўднасці дакументаў аб адукацыі пры прыёме асоб для атрымання адукацыі і пры наяўнасці сумненняў у іх сапраўднасці шляхам накіравання запытаў у Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь пра пацвярджэнне факта іх выдачы.
8.6.         У школе не дапушчаюцца стварэнне і дзейнасць палітычных партый, іншых грамадскіх аб'яднанняў, якія маюць палітычныя мэты, а таксама стварэнне і ананімная ці іншая супярэчная заканадаўству Рэспублікі Беларусь дзейнасць рэлігійных арганізацый.
8.7.         Школа па пытаннях выхавання на падставе пісьмовых заяў навучэнцаў (законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў) у пазаўрочны час можаўзаемадзейнічаць з зарэгістрыраванымі рэлігійнымі арганізацыямі з улікам іх уплыву на фарміраванне духоўных, культурных і дзяржаўных традыцый беларускага народа ў парадку ўсталяваным Урадам Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
 
9. Заключная частка
 
9.1.         Сапраўдны Статут уступае ў сілу з моманту яго дзяржаўнай рэгістрацыі ў парадку, усталяваным дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Змены і дадаткі ў сапраўдны Статут сцвярджаюцца загадам упраўлення адукацыі адміністрацыі Маскоўскага раёна г.Мінска і належаць дзяржаўнай рэгістрацыі ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.

                                                                                                                                                               

1.1. Сапраўдны Статут з’яўляецца новай рэдакцыяй Статута дзяржаўнай  установы адукацыі "Сярэдняя школа №60 г. Мінска" (далей - школа), зарэгістрыраванай ў Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за №191011557, на падставе рашэння Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 25 кастрычніка 2007 года №2467.  


  

 

 

 

 


 

 
ІНТЭРНЭТ, E-MAIL НАШ АДРАС І ТЭЛЕФОНЫ ПРАЕЗД ДА ШКОЛЫ РАСПРАЦОЎКА І ПАДТРЫМКА САЙТА
Веб-сайт
http://sch60.minsk.edu.by/

E-mail: sch60@minsk.edu.by
(для афіцыйнай карэспандэнцыі) E-mail: sch60rbminsk@tut.by
(пошта для ўсіх - зваротная сувязь)
аўтобус № 23, 57 да прыпынка "Школа"

карта праезда

 

(С) Сістэма кіравання сайтамі
"Веб-Перспектыва" ДЗЯРЖАЎНЫ РЭГІСТР ІНФАРМАЦЫЙНЫХ РЭСУРСАЎ
РЭГІСТРАЦЫЙНАЕ ПАСВЕДЧАННЕ № 1141101564 ад 15 чэрвеня 2011 г.
Дызайн: Шумілаў І.М.
Яндекс.Метрика