эмблема




баннер

Главная : Пра нашу школу : Пярвічная прафсаюзная арганізацыя дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 60 г.Мінска" : Навіны : 14.04.2017 Прафсаюзны ўрок у 9 класе на тэму "Прафсаюз: гісторыя і сучаснасць"

14.04.2017 Прафсаюзны ўрок у 9 класе на тэму "Прафсаюз: гісторыя і сучаснасць"

     

     14 красавіка ў дзяржаўнай установе  адукацыі “Сярэдняя школа № 60 г.Мінска” прайшоў прафсаюзны ўрок у 9 класе на тэму “Прафсаюз: гісторыя і сучаснасць”. Урок быў падрыхтаваны і праведзены старшынёй прафсаюзнага камітэта ППА Сазонавай Вольгай Анатольеўнай і настаўнікам гісторыі Хахловай Аксанай Георгіеўнай. Вучні прыгадалі гісторыю развіцця прафсаюзаў у Беларусі, пазнаёміліся з асноўнымі функцыямі і накірункамі работы прафсаюзнай арганізацыі. Тэма для юнакоў і дзяўчат была актуальная, бо ўжо сёння яны задумваюцца аб сваёй прафесійнай будучыні, маюць магчымасць працаваць і разумеюць, што іх працоўныя правы павінны быць абаронены. Вучні з задавальненнем удзельнічалі ў абмеркаванні праблемных сітуацый па пытаннях выканання працоўнага заканадаўства пры афармленні працоўных адносін з непаўналетнімі,выказвалі свае меркаванні і прапановы па ахове іх правоў, пазнаёміліся з асноўнымі  дакументамі прафсаюзаў. 





  

 

 

 

 


 

 
ІНТЭРНЭТ, E-MAIL НАШ АДРАС І ТЭЛЕФОНЫ ПРАЕЗД ДА ШКОЛЫ РАСПРАЦОЎКА І ПАДТРЫМКА САЙТА
Веб-сайт
http://sch60.minsk.edu.by/

E-mail: sch60@minsk.edu.by
(для афіцыйнай карэспандэнцыі) E-mail: sch60rbminsk@tut.by
(пошта для ўсіх - зваротная сувязь)
аўтобус № 23, 57 да прыпынка "Школа"

карта праезда

 

(С) Сістэма кіравання сайтамі
"Веб-Перспектыва" ДЗЯРЖАЎНЫ РЭГІСТР ІНФАРМАЦЫЙНЫХ РЭСУРСАЎ
РЭГІСТРАЦЫЙНАЕ ПАСВЕДЧАННЕ № 1141101564 ад 15 чэрвеня 2011 г.
Дызайн: Шумілаў І.М.
Яндекс.Метрика